ChatGPT навучылі лепш працаваць з тэкстам
5- 21.11.2024, 20:40
- 1,888
Цяпер ШІ стварае больш натуральныя і рэлевантныя тэксты.
OpenAI абвясціла пра выпуск абноўленай мадэлі штучнага інтэлекту GPT-4o з некалькімі прыкметнымі ўдасканаленнямі.
Новая версія GPT-4o, якая дэбютавала ў траўні 2024 года, стварае больш натуральныя і рэлевантныя тэксты. Акрамя гэтага, яна лепш аналізуе файлы.
GPT-4o атрымала абнаўленне. Здольнасць мадэлі да крэатыўнага пісьма палепшылася – больш натуральнае, цікавае і адаптаванае пісьмо для паляпшэння рэлевантнасці і чытэльнасці. Яна таксама лепш працуе з загружанымі файламі, падаючы больш глыбокія і больш грунтоўныя адказы», – паведамляе OpenAI.
Latest ChatGPT-4o remains #1 with Style Control, and improvement across the board. pic.twitter.com/ihpGDeL9RG
— lmarena.ai (formerly lmsys.org) (@lmarena_ai) November 20, 2024
Абноўленая мадэль усё яшчэ мае кантэкставае акно 128000 токенаў і навучаная на звестках, якія абмяжоўваюцца кастрычнікам мінулага года. Тым не менш Neowin адзначае, што з новай мадэллю OpenAI вярнула сабе першае месца ў адкрытай платформе для параўнальнага аналізу ШІ Chatbot Arena. На мінулым тыдні ChatGPT-4o быў пратэставаны ў Chatbot Arena як «ананімны чат-бот», і ён набраў блізу 8000 галасоў супольнасці. Згодна з рэйтынгам Chatbot Arena, ChatGPT-4o перасягнула мадэль Gemini-Exp-1114, якая была выпушчаная толькі на мінулым тыдні.