Ілля Протас стварыў балавы покер у матчы хакейнай лігі Антарыё
2- 24.11.2024, 10:51
- 2,470
Няблага!
Беларускі праспект «Вашынгтон Кэпіталз» Ілля Протас вызначыўся 4 (1+3) баламі ў матчы чэмпіянату хакейнай лігі Антарыё паміж «Віндзарам» і «Атавай-67», піша betnews.by.
«Віндзар» перамог дома з лікам 6:3. Са сваіх 4 балаў Протас набраў 3 у большасці.
У сваю чаргу, беларускі праспект «Сіэтл Кракен» Андрэй Лашко аформіў 2 асісты ў матчы «Ніягары» з «Садбэры». Праўда, «Айс Догз» саступілі — 2:4.
У сезоне ў Іллі Протаса 28 (13+15) балаў у 21 матчы, у Лашко 31 (13+18) бал у 23 гульнях. З гэтымі паказчыкамі яны ўваходзяць у топ-25 спісу найлепшых хакеістаў лігі паводле сістэмы «гол+пас».