У Раскосмасу не знайшлося грошай для адпраўкі расейцаў на Месяц
17- 29.11.2024, 21:02
- 3,910
Раней паведамлялася пра планы выправіць расейскіх касманаўтаў на Месяц у перыяд з 2031 да 2040 года.
Пачатак пілатаваных палётаў расейскіх касманаўтаў на Месяц перанясуць.
Як паведамляе агенцтва ТАСС, са спасылкай на дарадцу гендырэктара «Раскосмасу» Алега Гаршкова, у дзяржкарпарацыі недастаткова сродкаў на стварэнне звышцяжкай ракеты-носьбіта.
«Зрушваюцца ўправа тэрміны пачатку пілатаваных палётаў на Месяц праз бюджэтныя абмежаванні ў стварэнні ракеты-носьбіта звышцяжкага класу», – сказаў Гаршкоў.
Раней паведамлялася пра планы выправіць расейскіх касманаўтаў на Месяц у перыяд з 2031 да 2040 года.