Полька Свёнтэк распляжыла першую ракетку Расеі на Выніковым турніры WTA
9- 7.11.2024, 17:21
- 5,052
Расейка ўзяла толькі адзін гейм у польскай тэнісісткі.
Першая ракетка Расеі Дар'я Касаткіна саступіла польцы Ізе Свёнтэк у адзіным матчы на Выніковым турніры WTA, дзе яна замяніла траўмаваную Джэсіку Пегулу.
Касаткіна саступіла польцы з лікам 1:6, 0:6.
У расейкі не было шанцаў на выхад у паўфінал.
Раней з гэтай групы ў паўфінал адабралася амерыканка Коры Гаўф, другі тур дастанецца Свёнтэк або Барбары Крэйчыкавай.