Асіст Протаса прынёс «Вашынгтону» перамогу ў гульні з «Нью-Джэрсі»
1- 1.12.2024, 10:38
- 1,224
Беларус праславіўся пры вызначальным узяцці брамы.
«Вашынгтон Кэпіталз» перамог «Нью-Джэрсі Дэвілз» у матчы НХЛ – 6:5 (1:1, 3:1, 2:3), піша sport5.by.
У складзе «сталічнікаў» забівалі Энтані Манджапане, Конар Макмайкл, Джэйкаб Чыкран, Расмус Сундзін, Тэйлар Рэдзіш і П'ер-Люк Дзюбуа. У «д'яблаў» вызначыліся Ніка Хішэр, Джасцін Даўлінг і Еспер Брат, дубль у актыве Стэфана Ноесена.
Беларускі нападнік «Кэпіталз» Аляксей Протас адзначыўся асістам пры шостым узяцці брамы спаборніка. Таксама беларус правёў на лёдзе 15:22 хвіліны, двойчы кінуў па браме, дапусціў дзве страты і здзейсніў адзін перахоп пры паказніку карыснасці «0». У гэтым сезоне ў актыве хакеіста 24 матчы, у якіх ён набраў 21 (8+13) бал пры паказніку карыснасці «+10».
«Вашынгтон» з 35 баламі ў актыве падняўся на 1-е месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі, «Нью-Джэрсі» з 34 баламі размяшчаецца на 2-м радку.
«Нью-Джэрсі Дэвілз» – «Вашынгтон Кэпіталз» – 5:6 (1:1, 1:3, 3:2)
Галы: Манджапане – 6 (Лап'ер, Карлсан), 6:19 – 0:1. Хішыр – 15 (Л. Х'юз, Маер), 10:54 – 1:1. Даўлінг – 2 (Пешы), 22:38 – 2:1. Макмайкл – 14 (бал., Дзюбуа, Карлсан), 29:49 – 2:2. Чыкран – 8 (бал., Элер, Сандзін), 30:56 – 2:3. Сандзін – 4 (бал., Мірашнічэнка), 39:47 – 2:4. Ноесен – 12 (бал., Д. Х'юз, Братт), 42:03 – 3:4. Брат – 11 (Д. Х'юз, Палат), 44:15 – 4:4. Рэдзіш – 4 (Фехервары, Карлсан), 53:54 – 4:5. Дзюбуа – 3 (Протас, Рэдзіш), 54:04 – 4:6. Ноесен – 13 (бал., Маер, Д. Х'юз), 56:45 – 5:6.