Беларуска намалявала мурал на стадыёне ў Сан-Францыска і ўразіла кампанію Adobe
1- 10.12.2024, 14:11
- 7,686
Мастачка жыве ў ЗША ўжо пяць гадоў.
Мастачка-ілюстратарка з Беларусі Надзея Макеева, якая ўжо пяць гадоў жыве ў амерыканскім Сан-Францыска, намалявала адзін з муралаў на хатнім стадыёне мясцовай футбольнай каманды San Francisco 49ers, і ўразіла кампанію Adobe, якая апублікавала гісторыю беларускі на сваёй старонцы ў Instagram.
"Надзея Макеева перадала дух Bay Area і каманды 49ers у гэтым неверагодным мурале на стадыёне Levi's Stadium", – гаворыцца ў апісанні відэа.
На кадрах дзяўчына расказала, што натхненне для працы знайшла ў мясцовым клімаце і людзях.
«Я Надзея Макеева, я мастачка-ілюстратарка. Жыву тут ужо амаль пяць гадоў. Клімат, людзі, энэргія горада натхнілі мяне працаваць у шматлікіх кірунках. Для Niners я хацела зрабіць нешта радаснае, што перадасць дух каманды і пейзаж Каліфорніі, я працавала з прадуктамі Adobe на працягу дзесяці гадоў, гэта быў пераломны момант для мяне», - патлумачыла яна.
Мастачка дадала, што яе калабарацыя з вядомай кампаніяй "дала фанатам Niners новы спосаб стварыць хваляванне вакол каманды праз мастацтва".