«Плакалі ўсе. А нас, на секундачку, 15 тысяч было»
14- 13.12.2024, 15:11
- 8,034
Хлопец зрабіў прапанову дзяўчыне на канцэрце Ганны Асці ў Менску.
У Менску 11 снежня на канцэрце расейскай выканаўцы ўкраінскага паходжання Ганны Асці хлопец зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне, піша «Зеркало».
На відэа, якое з'явілася на YouTube, бачна, як хлопец проста на сцэне робіць прапанову дзяўчыне, пасля чаго яны пачынаюць абдымацца.
- Так, а можна пытанне: "так" ці "не так"? У мікрафончык сказаць. Пярсцёнак адзела, а запаветнае "так" мы не пачулі! - удакладніла спявачка. Пасля гэтага дзяўчына пад захопленыя крыкі залы сказала "так" у мікрафон.
“Плакалі ўсе. А нас, на секундачку, 15 тысяч было. Вось для такіх момантаў я жыву”, - падпісала відэа аўтарка.
Ганна Асці - папулярная ў Беларусі і Расеі спявачка ўкраінскага паходжання, якая ніяк не выказалася пра вайну, а летась нават змяніла грамадзянства на расейскае.