24 снежня 2024, aўторак, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова

1
У футбольным сімулятары ад Раналду ёсць беларуская мова

Легендарны партугальскі гулец інвеставаў у гульню блізу 40 мільёнаў даляраў.

Кіпрская кампанія Strikerz Inc. прапанавала доўгачаканую навінку – футбольны сімулятар UFL. Высветлілася, што ягоныя стваральнікі падумалі і пра беларусаў, піша «Наша Ніва».

UFL называюць гульнёй Крыштыяну Раналду, бо легендарны партугальскі гулец інвеставаў у яе блізу 40 мільёнаў даляраў. Гэта футбольная ліга, у якой можна будзе ствараць свае клубы і выбіраць для іх гульцоў з тысячаў футбалістаў. Праект даступны на гульнявых прыстаўках PS5 і Xbox Series, у 2025-м выпусцяць ягоную версію для кампутараў.

У сімулятары можна выбраць для гульні адну з дзесяці моваў, у тым ліку беларускую (для інтэрфэйсу і каментатараў). Акрамя яго, UFL працуе на расейскай і ўкраінскай мовах, і, вядома, на заходнееўрапейскіх мовах: напрыклад, даступныя ангельская, французская і гішпанская мовы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках