Сіноптыкі паабяцалі беларусам марозныя выходныя
1- 13.12.2024, 17:21
- 3,292
Уначы ў суботу будзе да 11 градусаў марозу.
У суботу, 14 снежня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Снег і слабая завіруха чакаюцца толькі на поўначы краіны. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу на асобных адрэзках дарог.
У начны час тэмпература паветра складзе ад -5 да -11 градусаў (у Менску – ад -6 да -8), у дзённыя гадзіны – ад -5 да +1 (у сталіцы – ад -2 да -4).
У нядзелю ападкі (снег, мокры снег, на Берасцейшчыне – з дажджом) прагназуюцца амаль па ўсёй Беларусі. Уначы будзе 1–8 марозу, днём – ад -4 да +2.
У панядзелак ападкаў стане менш. Калі ў начныя гадзіны чакаецца ад -6 да +1, то ў дзённыя гадзіны – 1–8 цяпла.