Каманда Беларусі ў футболе даведалася спаборнікаў у адборы на чэмпіянат свету
7- 13.12.2024, 19:06
- 3,820
Беларусь патрапіла ў групу з Грэцыяй і Шатландыяй.
Адбылося лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату свету ў футболе 2026 года ў еўрапейскай зоне.
Каманды разбітыя на 12 групаў, у кожнай чатыры-пяць удзельнікаў.
У першым кошыку былі восем удзельнікаў 1/4 фіналу Лігі нацый, канчаткова свае групы яны даведаюцца паводле вынікаў гэтых матчаў.
Вынікі лёсавання:
Група А: Нямеччына / Італія (пераможца ў гэтай пары), Славакія, Паўночная Ірландыя, Люксембург;
Група B: Швэйцарыя, Швэцыя, Славенія, Косава;
Група C: Партугалія / Данія (хто саступіць), Грэцыя, Шатландыя, Беларусь;
Група D: Францыя / Харватыя (пераможца), Украіна, Ісландыя, Азербайджан;
Група E: Гішпанія / Нідэрланды (пераможца), Турцыя, Грузія, Балгарыя;
Група F: Партугалія / Данія (пераможца), Вугоршчына, Ірландыя, Арменія;
Група G: Гішпанія / Нідэрланды (хто саступіць), Польшча, Фінляндыя, Літва, Мальта;
Група H: Аўстрыя, Румынія, Боснія і Герцагавіна, Кіпр, Сан-Марына;
Група I: Нямеччына / Італія (хто саступіць), Нарвегія, Ізраіль, Эстонія, Малдова;
Група J: Бельгія, Уэльс, Паўночная Македонія, Казахстан, Ліхтэнштэйн;
Група K: Англія, Сербія, Албанія, Латвія, Андора;
Група L: Францыя / Харватыя (хто саступіць), Чэхія, Чарнагорыя, Фарэрскія астравы, Гібралтар.
Наўпрост у фінальную стадыю выйдуць 12 пераможцаў групаў, яшчэ чатыры астатнія квіткі будуць разыграныя ў стыкавых матчах з удзелам 12 камандаў, якія занялі другія месцы, а таксама чатырох камандаў, якія трапілі туды праз Лігу нацый.
Групавы этап адборачнага турніру УЕФА пачнецца ў сакавіку 2025 года і закончыцца ў лістападзе 2025 года.
Чэмпіянат свету пройдзе з 11 чэрвеня да 19 ліпеня 2026 года ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. У турніры ўпершыню будуць удзельнічаць 48 камандаў, фінал адбудзецца на «Метлайф-стэдыум» (штат Нью-Джэрсі).