Mercedes-AMG упершыню паказала свой электрычны пазадарожнік
6- 13.12.2024, 21:15
- 5,214
1000 конскіх сілаў пад капотам.
Прататып аднаго з двух магутных электрычных аўто, над якімі працуе Mercedes-AMG, прадэманстравалі падчас выпрабаванняў.
Mercedes-AMG стварае два новыя электрычныя аўтамабілі: магутны пазадарожнік і чатырохдзвернае купэ. Абодва аўто, як чакаецца, выставяць у наступным годзе. У абодвух будзе скарыстаная новая архітэктура брэнду AMG.EA.
На гэтым тыдні брэнд упершыню прадэманстраваў адну з гэтых мадэляў – пазадарожнік сфатаграфавалі падчас выпрабавання ў халоднае надвор'е ў Швэцыі. На фота можна ўбачыць, што прататып гэтага аўто з'яўляецца чатырохдзверным, з вострай пярэдняй часткай і хупавым кузавам. Памерам ён будзе падобны да GLS і вонкава зусім не будзе падобны на цяперашнюю серыю аўто Mercedes EQ.
Як піша Motor1, Mercedes пацвердзіла, што гэты SUV будзе выкарыстоўваць рухавікі з восевым патокам і новую высокапрадукцыйную акумулятарную батарэю, якая забяспечвае 40-адсоткавае павышэнне шчыльнасці энэргіі. Гэта дасць магутнасць больш за 1000 конскіх сілаў.
Пазадарожнік Mercedes-AMG EQE на гэты момант з'яўляецца самым магутным электрамабілем AMG у лінейцы. Ён мае акумулятар ёмістасцю 90,6 кілават-гадзінаў і магутнасць 617 конскіх сілаў. Аўто разганяецца да 100 кіламетраў за гадзіну за 3,4 секунды.