Кіраўнік Віцебскай вобласці расказаў, што перашкодзіла хутка патушыць пажар у ГЦ «Беларусь»
8- 14.12.2024, 12:39
- 12,934
Колькасць пацярпелых вырасла да 16.
Пра стан пацярпелых і чым ускладнялася праца ратавальнікаў пры ліквідацыі пажару ў ГЦ «Беларусь», які адбыўся ў Віцебску 13 снежня, расказаў БелТА старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.
Паводле звестак чыноўніка, колькасць пацярпелых вырасла да 16.
«Тры былі цяжкія, з іх два цяжкія за кошт атручвання ўгарным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі акно», – адзначыў Аляксандр Субоцін.
Ён дадаў, што пацярпелі таксама два ратавальнікі, але іх жыццю ўжо нічога не пагражае.
Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў пажарных была няпростая праца.
«Дзесьці да ночы пажар быў затушаны. Ускладнялася тым, што там было вельмі шмат драўляных канструкцый, вельмі шмат пластыку», – расказаў Аляксандр Субоцін.
Учора на ліквідацыі пажару, які ахапіў 2 тыс. кв. м, працавалі 90 працаўнікоў МНС і 21 адзінка спецтэхнікі. Прычына і абставіны здарэння высвятляла аператыўна-следчая група, якая выехала на месца.