25 снежня 2024, Серада, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якім убачыў Менск ангельскі турыст 20 гадоў таму

16
Якім убачыў Менск ангельскі турыст 20 гадоў таму

Архіўныя фота пераносяць у атмасферу Менска лета 2004 года.

У пачатку ліпеня 2004 года Менск наведаў ангелец Цім Браўн. Падчас сваёй вандроўкі ён зрабіў серыю фатаграфій, а праз 20 гадоў апублікаваў іх у інтэрнэце, піша “Еўрарадыё”.

Вось як Цім апісвае свае ўражанні ад сталіцы Беларусі:

“Мне даволі спадабаўся Менск. Яго называюць апошняй сталінісцкай краінай у Еўропе з усімі атрыбутамі кшталту КДБ, але для мяне горад цікавы, чысты і акуратны. Там толькі што прайшлі святкаванні 60-й гадавіны Дня Перамогі, таму паўсюль былі савецкія постэры”.

Здымкі Браўна пераносяць нас у атмасферу Менска лета 2004 года, калі па вуліцах яшчэ хадзілі рыжскія трамваі, у таксапарках дамінавалі "Волгі", а па праспекце Пераможцаў хадзілі тралейбусы.

Альбом з 380 фота даступны тут.

З будынка Палаца спорту яшчэ не паспелі зняць святочны постэр/Tim Brown
Кінатэатр "Масква" яшчэ стаіць / Tim Brown
Маршрутнае таксі Ford на вуліцах Менска / Tim Brown
На тэрыторыі стадыёна "Дынама" яшчэ працуе рынак / Tim Brown
Да легендарнай перамогі БАТЭ над «Баернам» яшчэ чатыры гады / Tim Brown
Рыжскія трамваі яшчэ на трасе / Tim Brown
Адміністрацыйны будынак БЧ. Цяпер там музей / Tim Brown
Рэклама першага мабільнага аператара GSM Velcom на старым рыжскім трамваі / Tim Brown
У таксапарках яшчэ ёсць "Волгі" / Tim Brown
Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках