23 снежня 2024, панядзелак, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Музыкі «Петли пристрастия» расказалі, на якой мове будзе іх наступны альбом

5
Музыкі «Петли пристрастия» расказалі, на якой мове будзе іх наступны альбом
ІЛЛЯ ЧАРАПКО-САМАХВАЛАЎ

Раней расейцы зладзілі істэрыку з нагоды першага беларускамоўнага альбома гурта.

Музыкі гурта “Петля пристрастия”, якія выпусцілі ў кастрычніку 2024 года свой сёмы па ліку, але першы ў гісторыі калектыву беларускамоўны альбом, сталі ўдзельнікамі новага выпуску шоу “о(б)суждаем”. Артысты прызналіся, што ўважаюць беларускую мову больш прыдатнай для сваёй творчасці і распавялі, на якой мове будзе іх наступны альбом, піша «Зеркало».

У новым выпуску шоў “о(б)суждаем” узялі ўдзел Ілля Чарапко-Самахвалаў і Іван Селішчаў з гурта “Петля пристрастия”. Калектыў нядаўна выпусціў новы беларускамоўны альбом “Суперпазіцыя” і цяпер гастралюе з яго прэзентацыяй.

Нагадаем, пасля выхаду “Суперпазіцыі” ў канцы кастрычніка 2024 года некаторыя расейскія прыхільнікі “Петли пристрастия” выказалі сваю незадаволенасць праз змену мовы гуртом. Лідар калектыву Ілля Чарапко-Самахвалаў тады заявіў, што не збіраецца апраўдвацца перад жыхарамі іншай краіны за мову, якой карыстаецца, будучы грамадзянінам Беларусі.

У “о(б)суждаем” музыкі распавялі, што большасць іх фанатаў успрынялі пераход на беларускую мовупазітыўна.

- Практычна ўсе людзі, якія нас адзначаюць у сторыс, пішуць нам прыемныя словы [у асабістыя паведамленні], робяць гэта па-беларуску, — адзначыў гітарыст “Петли пристрастия” Іван Селішчаў. - Мне здаецца, мы ўнеслі свой уклад у развіццё беларускай мовы.

Аўтар песень і вакаліст Ілля Чарапко-Самахвалаў назваў “Суперпазіцыю” сведчаннем лінгвістычнай эвалюцыі гурта (шэсць папярэдніх альбомаў “Петли пристрастия” былі рускамоўнымі).

- Мы хацелі выкарыстаць менавіта фанетычны складнік беларускай мовы, - падкрэсліў Ілля. - Я не спрабаваў рабіць яго (мова песень. — Прыма.рэд.) больш мудрагелістым, каб з самім сабой навыперадкі бегаць. Гэта сведчанне нашай лінгвістычнай эвалюцыі, дыяграма працэсу. Гэта куды важней, чым шукаць словы, рабіць іх больш складанымі.

Са слоў Чарапко-Самахвалава, некаторыя моўныя памылкі ў тэкстах "Суперпазіцыі" звязаныя з тым, што пры іх напісанні ён абапіраўся толькі на свае веды. Прафесійныя перакладчыкі і літаратары з рэдагаваннем не дапамагалі. Але музыка прызнаўся, што ўсё ж часам выкарыстоўваў электронныя перакладчыкі.

- Гэта куды больш каштоўны падыход, чым спроба ўсё зрабіць у адпаведнасці з нейкімі хрэстаматыямі, - адзначыў Чарапко-Самахвалаў. - Я шчыра думаю, што менавіта памылкі робяць мову жывой.

Вядоўца шоў “о(б)суджаем” Глеб Сямёнаў запытаўся ў музыкаў, ці быў выхад беларускамоўнага альбому разавай акцыяй, і ці збіраецца гурт надалей спяваць па-беларуску.

— У мяне ёсць такі намер, але я ў гурце не адзін, — адказаў Чарапко-Самахвалаў.

- Я галасую “за”, - падтрымаў свайго калегу гітарыст калектыву Іван Селішчаў. - Гэта гучыць свежа і цікава. Беларуская мова, у адрозненне ад расейскай, значна больш меладычная, яна лепш пасуе для поп-песень. Я заўважыў на канцэртах, што ўсе людзі спяваюць нашы новыя песні. Іх прасцей спяваць. Магчыма, гэта таму, што Ілля вырас як меладыст, вядома. Але я буду намагаць на тым, каб і новыя песні былі па-беларуску.

Чарапко-Самахвалаў таксама дадаў, што ў беларускамоўны альбом дазволіў яму пазбавіцца ад тэкстацэнтрычнасці, уласцівай рускамоўным калектывам.

- Я заўсёды хацеў, каб у нашых песнях верхаводзіла музыка, а не змест тэкстаў, проста рукі не даходзілі, — прызнаўся лідар “Петли пристрастия”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках