«Героі Мутабора» Іўлеева і Кіркораў сашчапіліся на публіцы
12- 15.12.2024, 11:53
- 17,310
Скандальныя расейскія артысты перайшлі на ўзаемныя абразы.
Скандал пасля «голай» вечарынкі ў РФ не цішэе дагэтуль. Скандальны спявак Філіп Кіркораў працягвае выгароджваць сябе, накінуўшыся на арганізатарку нашумелага мерапрыемства Насцю Іўлееву, піша «Главред».
«[Самка хатняга сабакі] (нецэнз.) рэдкі, няўдзячны чалавек, якая нават не папрасіла прабачэння ў мяне, ды яшчэ сабе дазваляе… Тут надоечы ад яе прыляцела, яна мяне яшчэ каментуе… Пра гэтую [самку хатняга сабакі] (нецэнз.) наогул нават чуць не хачу», - выказаўся Кіркораў.
Іўлеева не стала прасіць прабачэння ў скандальнага спевака. Яна ў чарговы раз пакінула з'едлівы каментар ва ўласным блогу на адрас Кіркорава, прыгадаўшы яму скандальную прыказку пра коціка на адным з шоў.
«Тут яшчэ вядоўца адразу пазначыў, што райдэр Кіркорава не будзе выкананы», – падпісала яна стоп-кадр з падкаста, на якім бачная частка швэдра вядоўцы.