У Керчанскай пратоцы трэснулі напалову і тонуць два расейскія танкеры
57- 15.12.2024, 13:34
- 36,430
Магутныя хвалі разбілі судны на часткі.
Раніцай 15 снежня паступіла паведамленне, што судна з мазутам "Волганафта 212" з прыпіскай у порце Пецярбурга цярпіць бедства ў Керчанскай пратоцы.
Пра гэта паведамляюць расейскія тэлеграм-каналы.
На борце танкера знаходзілася амаль 4300 тон мазуту. На борце было 13 чалавек. Да яго было накіраванае выратавальнае судна.
Пазней тэлеграм-каналы паведамілі, што акрамя "Валганафты 212" у Керчанскай пратоцы цярпіць бедства судна "Волганафта 239". На яго борце было 14 чалавек.