24 снежня 2024, aўторак, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі візавы цэнтр расказаў, каму анулююць запіс на падачу візы

21
Польскі візавы цэнтр расказаў, каму анулююць запіс на падачу візы

Афіцыйная заява.

Візавы цэнтр Польшчы патлумачыў, у якіх выпадках чалавеку могуць ануляваць запіс на падачу дакументаў пасля званка супрацоўнікаў ВЦ. Інфармацыя аб гэтым з'явілася на сайце арганізацыі.

«Выкарыстанне аднаго нумара тэлефона і адраса электроннай пошты для некалькіх паўналетніх заяўнікаў дапушчальна выключна ў выпадках рэгістрацыі сям'і (групавая рэгістрацыя). Пры індывідуальнай рэгістрацыі кожнага паўналетняга заяўніка неабходна ўказаць кантактныя звесткі таго чалавека, рэгістрацыя на падачу дакументаў якога ажыццяўляецца. У выпадку рэгістрацыі непаўналетніх дзяцей бацькамі неабходна ўказаць кантактны нумар тэлефона аднаго з бацькоў, які ажыццяўляе рэгістрацыю», — гаворыцца ў заяве.

Запіс будзе ануляваны ў выпадку, калі:

а) кантактны нумар тэлефона пазначаны няправільна

б) здзейснены 3 няўдалыя спробы звязацца з заяўнікам

в) падчас званка заяўнікам не пацверджаны лічбавы код, дасланы на адрас электроннай пошты заяўніка

г) выяўлены іншыя неадпаведнасці

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках