Пажар у ГЦ Віцебска: у рэанімацыі жанчына на ШВЛ і ратавальнік
5- 16.12.2024, 14:15
- 4,684
У дзень здарэння ў лякарні даставілі 16 пацярпелых.
Падчас правядзення штаба ў надзвычайным здарэнні ў Віцебску, дзе 13 снежня ў гандлёвым цэнтры “Беларусь” адбыўся пажар, кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты сказаў пра людзей, якія найбольш пацярпелі.
“Адна пацыентка ў нас у цяжкім стане дагэтуль, на апараце ШВЛ”, - адзначыў Дзмітрый Круты і ягоныя словы падае Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
Акрамя таго, ратавальнік, які браў удзел у ліквідацыі пажару ў віцебскім ГЦ, таксама трапіў у рэанімацыю.
Нагадаем, што ў дзень здарэння ў шпіталь даставілі 16 пацярпелых, уключаючы дваіх дзяцей, пазней па псіхалагічную дапамогу звярнуліся яшчэ чатыры чалавекі.