23 снежня 2024, панядзелак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам другі раз за год павысяць кошты гарэлкі

20
Расейцам другі раз за год павысяць кошты гарэлкі

Апошні раз кошты падвышалі ў чэрвені сёлета.

У Расеі з 1 студзеня 2025 года ўзнімуцца мінімальныя раздробныя кошты моцных спіртовых напояў. Гарэлка стане даражэйшай на пяцьдзесят рублёў (349 рублёў супраць 299), ці на 17%, за 0,5 літра, гаворыцца ў загадзе Мінфіна РФ.

Мінімальны кошт каньяку паднімецца на 95 рублёў, дасягнуўшы 651 рубля за паўлітра. Брэндзі і падобныя напоі на аснове дыстылятаў (віннага, пладовага, ромавага і іншых) абыдуцца мінімум на 472 рублі за 0,5 літра супраць цяперашніх 403 рублёў. Пачатковы кошт іншых алкагольных напояў, моц якіх перавышае 28%, акрамя гарэлкі, ураздроб складзе ад 277 да 504 рублёў у залежнасці ад моцы (замест 237–431 рубля). Загад пачне дзеянне 1 студзеня 2025 года і будзе дзейнічаць да 31 снежня 2030 года.

Мінфін падвышаў мінімальны кошт моцнага алкаголю ў чэрвені 2024 года. Для гарэлкі ён склаў 299 рублёў, брэндзі – 403 рублі, каньяку – 556 рублёў за тару аб'ёмам 0,5 літра. Такім чынам, з пачатку 2024 года кошт гарэлкі ўжо павялічваўся на 6,4%, каньяку – на 7,5%, а брэндзі – на 7,46%. Тады чакалася, што гэтыя кошты будуць дзейнічаць да канца 2026 года.

Да чэрвеньскага павышэння мінімальны кошт гарэлкі аб'ёмам 0,5 літра складаў 281 рубель. Гэта значыць, з 2025 года гэты лік вырасце сумарна амаль на 25%. Брэндзі ды іншыя напоі на аснове дыстылятаў падаражэюць на 25,8 адсотка (з 375 да 472), каньяк – на 25,9 адсотка (з 517 да 651).

Мінімальныя кошты гарэлкі ў Расеі былі ўведзеныя ў 2009 годзе для барацьбы з кантрафактным алкаголем. З 2011 года ўстанавілі мінімальныя кошты каньяку, з 2016 года – шампанскага.

Згодна з прынятым нядаўна планам мерапрыемстваў у рэалізацыі канцэпцыі скарачэння спажывання алкаголю ў Расеі да 2030 года, улады РФ маюць намер забараніць зніжкі на алкаголь і абмежаваць выкладку спіртной прадукцыі побач з касамі ў крамах. Акрамя гэтага, урад збіраецца абмежаваць раздробны продаж самагонных апаратаў і забараніць анлайн-гандаль такім абсталяваннем і ягоную рэкламу.

Праграму памяншэння спажывання алкаголю зацвердзілі на фоне рэкорднага росту яго продажаў расейцам. Са студзеня да кастрычніка 2024 года, паводле звестак Расалкагольтабакрэгулявання (РАТК), жыхары краіны набылі 184,2 млн дэкалітраў (1 дал – 10 л) алкагольнай прадукцыі, што на 0,8% больш год да году і на 21% вышэй за паказнік за аналагічны перыяд 2017-га, калі пачалося адсочванне статыстыкі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках