У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» паказалі дзівосныя знаходкі
5- 17.12.2024, 11:45
- 5,074
Артэфакты былі знойдзеныя на месцы старажытнага горада.
У Нацыянальным парку "Прыпяцкі" паказалі знаходкі на раскопках старажытнага горада Перараў, які згадваецца ў спісе гарадоў канца XIV стагоддзя. Яго лакалізацыя не была дакладна ўстаноўленая. Аднак з 2022 года каля вёскі Перароў Жыткавіцкага раёна праходзяць археалагічныя раскопкі. Яны былі і сёлета, паведамляе "Еўрарадыё".
“Археалагічныя знаходкі, зробленыя падчас раскопак, пацвярджаюць гарадскі характар гэтых помнікаў, - кажуць у Нацыянальным парку “Прыпяцкі”. — Гэта дае падставу меркаваць, што гарадзішча і селішча могуць быць рэшткамі летапіснага горада Перароў”.
Археолагі плануюць працягваць даследаванні, каб "з кожнай новай знаходкай развязаць загадку старажытнага Перарова".