Беларуса не пусцілі ў Літву праз налепку на аўто
43- 17.12.2024, 14:26
- 24,600
Літоўскія памежнікі патлумачылі, з чым звязаная такая пастанова.
Памежнікі не прапусцілі ў Літву беларуса, у аўтамабілі якога размяшчалася налепка з надпісам «СССР», а таксама выявамі сярпа і молата, паведамілі ў літоўскай Службе аховы дзяржмяжы (САДМ).
33-гадовы мужчына перасякаў беларуска-літоўскую мяжу 16 снежня праз пункт пропуску "Меднікі" (з беларускага боку — "Каменны Лог") на асабістым аўтамабілі Peugeot.
«На лабавым шкле, на бачным месцы, быў прымацаваны і выстаўлены на ўсеагульны агляд савецкі знак сярпа і молата на фоне абведзенай чырвоным контурам тэрыторыі СССР. У Літве дэманстрацыя такіх сімвалаў забароненая», - растлумачылі ў прэс-службе САДМ.
У выніку памежнікі забаранілі беларусу ўезд у Літву.