У прадуктах беларускіх прадпрыемстваў знойдзеныя небяспечныя бактэрыі
7- 17.12.2024, 18:26
- 13,258
Праверку не прайшлі тварог і ялавічына ад трох прадпрыемстваў.
У тварагу і ялавічыне ад трох беларускіх прадпрыемстваў Рассельгаснагляд знайшоў небяспечныя бактэрыі. Пра гэта сказана ў лісце да расейскага ведамства.
Як заяўляе расейскі рэгулятар, у тварагу Ваўкавыскага адкрытага акцыянернага таварыства «БЕЛЛАКТ» выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі.
У ялавічыне ад ТАА «Белмітфуд» выявілася перавышэнне небяспечных бактэрый, а ў такім жа мясе ад Магілёўскага райспажыўтаварыства — лістэрыі.
Рассельгаснагляд паведамляе, што парушэнні выявілі ўпершыню, таму расейскае ведамства звярнулася ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі з просьбай змяніць статус гэтых прадпрыемстваў у рэестры Мытнага саюза на «ўзмоцнены лабараторны кантроль».