Беларус паскардзіўся на адмову банка абмяняць даляры
38- 18.12.2024, 14:03
- 24,728
Каментатары з сацсетак расказалі лайфхакі.
Беларус апублікаваў у TikTok ролік, у якім паскардзіўся на тое, што ў яго ў абменным пункце банка не прынялі 100-даляравую купюру. Каментатары падзяліліся сваімі падобнымі гісторыямі, а таксама лайфхакамі, як выйсці з сітуацыі, піша «Тэлеграф».
«Здаю я яе, а мне пад ультрафіялетам паглядзелі і кажуць, што на ёй нейкая пляма. Добра, што ў мяне было яшчэ дзве штучкі. - заўв. рэд.]. Я аддаў іншую, там без пытанняў», - расказаў мужчына, пры гэтым не назваўшы банк, дзе мяняў грошы.
Са слоў аўтара роліка, у касе сказалі, што проста не будуць прымаць такую купюру.
@vavylik_2202 #Беларусь #Минск #обмен #неприняли ♬ оригинальный звук - Руслан
«Мы з мужам зрабілі сёння эксперымент. Муж купіў у банку $100 у першай, а я ў другой касе надумала яе здаць - не прынялі. Як гэта называецца ўвогуле?» - распавяла свой выпадак адна каментатарка.
«Па мне, гэта чарговыя гульні…» – мяркуе іншы.
«Самае смешнае, што банк сам выдае такія, а потым іх жа не бяруць назад», - напісала трэцяя. На яе каментары - больш за 1700 падабаек.
Нехта раіў класці даляры на картку, а потым здымаць іх. Іншы карыстальнік TikTok сцвярджаў, што ў абменных пунктах Тэхнабанка прымаюць «абсалютна ўсе даляры: з пячаткамі, надарваныя, з плямамі і г.д.». «Раю туды звярнуцца», – параіў ён.
На яго каментар адказалі, што «Тэхнабанк не бярэ, праверана». «З пячаткай бяруць, з плямай - не», - падзяліўся сваім досведам яшчэ адзін карыстальнік.
«Калі касір у вас возьме купюру і яна не адпавядае прыкметам аплатнасці банка, то касір будзе сам выкупляць. Лёгка сказаць, а паспрабуйце папрацаваць у абменніку хоць дзень», - прапанавала каментатарка.
Хтосьці ж параіў мяняць купюры з плямамі ў Еўропе. Іншая карыстальніца TikTok папрасіла не панікаваць . «Ужо вельмі даўно не бяруць валюту з плямамі банкі, не важна, якой вартасці купюры», - сцвярджае яна.
«Едзьце ў кітайскі парк, там без праблем мяняюць», — парэкамендаваў каментатар, маючы на ўвазе індустрыяльны парк «Вялікі камень» у Смалявіцкім раёне Міншчыны.
Таксама многія раілі спрабаваць здаваць валюту ў касах іншых банкаў, калі не прынялі ў тым ці іншым.