«Гэтая цётухна не ў тыя дзверы ўвайшла»
14- 18.12.2024, 13:32
- 41,180
Беларусы адказалі нахабнай расейцы.
Расейку шакавала беларуская Гародня. «Вярнулася з Гародні, хадзіла з падціснутымі вуснамі», - піша яна. Ёй не спадабалася, што ў горадзе шмат касцёлаў. Расейку абурыла карціна са Стэфанам Баторыем - польскім каралём і вялікім князем ВКЛ. Таксама многія жыхары Гародні, калі даведваліся, што яна з Расеі, пераходзілі на беларускую мову. «Ветлівыя, ветлівыя, але адказваюць толькі на беларускай мове», - распавяла яна.
Гэтая навіна сабрала шмат каментароў у TikTok-канале сайта Charter97.org. Падаем найлепшыя з іх:
«Уяўляеце, прыязджаеш у Італію, Францыю, Нямеччыну, Гішпанію, а тамака жах, усе размаўляюць на сваёй мове».
«У чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць, не намі прыдумана».
«Расейцы ніякія нам не браты і ніколі не былі. Усю гісторыю спрабавалі нас ператварыць у сваю прыслугу і працягваюць гэта рабіць».
«Значыць, ёй не сюды трэба ехаць, а па іншых гарадах. Гэтая цётухна не ў тыя дзверы ўвайшла, гэта наша гісторыя і нашы славутасці».
«Што за менталітэт? Звыклі пачувацца ўсюды гаспадарамі!»
«Яны думаюць, што толькі яны мусяць кіраваць балем. А як жа? Яна ж з Расеі, а астатнія ніхто».
«Беларусы ведаюць родную мову, на жаль, не ўсе грамадзяне Беларусі хочуць быць беларусамі».
«Мы жывём у Беларусі, таму галоўнай павінна быць свая мова, а размаўляць можна хто як хоча. Было калісьці ўсё на беларускай мове, але потым расейцам не спадабалася, і па іх загадзе забаранілі».
«А з чаго яна ўзяла, што ў Гародні павінна быць больш цэркваў, якіх па загадзе Мураўёва-вешальніка пабудавалі ў Беларусі?»
«Дык што? Ніхто ў Беларусь не кліча. Калі ўсё ёй не так, то няхай сядзіць у Расеі, там ёй усё будзе так».
«Ну, калі яна з падціснутымі вуснамі размаўляла з беларусамі, то чаго яна хацела?»
«І што? Нам трэба пачынаць хвалявацца? Мы ў сябе дома, і якія ў яе вусны мне ўсё адно. Калі болей не прыедзе, то і шкадаваць аб гэтым, думаю, амаль ніхто не будзе».
«З чаго яна ўзяла, што мы павінны прагінацца перад кожным расейцам?»
@charter97.org Россиянку шокировали костелы и жители Гродно #гродно #беларусь #мнение #россиянка #язык #костелы #баторий ♬ оригинальный звук - Хартия97
Падпісвайцеся на нашTikTok, каб даведвацца навіны першымі