У Віцебску загарэлася стараверская царква
7- 18.12.2024, 20:58
- 4,496
Відэа.
Віцебскія ратавальнікі выязджалі на паведамленне пра загаранне ў царкве Успення Прасвятой Багародзіцы.
Храм размешчаны на 3-й вуліцы Азіна, заяўляе прэс-служба МНС.
На месцы было знойдзенае шчыльнае задымленне ўнутры царквы. Праз некаторы час загаранне лакалізавалі і ліквідавалі.
Полымя тушылі дзевяць адзінак пажарнай тэхнікі і 26 чалавек асабовага складу МНС.
Адзначым, што царква, якая гарэла, з'яўляецца стараабрадніцкай.