У Менску прадаюць сушы за $100
8- 18.12.2024, 21:16
- 6,352
Як яны выглядаюць.
Магчыма, вы ўжо бачылі ў сацсетках агляды гэтых прэміяльных сушы ў нетыповай для такога прадукту пакаванні. Чырвоны аксаміт – норма для ювеліркі або дарагога каньяку, але, здаецца, сушы ў яго «загортваюць» упершыню. Ды і ўнутры зусім не тыповая «Каліфорнія» з «Філадэльфіяй». Прынамсі, таму што раней у іх ядомае золата не дадавалі.
Агляды на VIP-сушы сталі даволі папулярнай тэмай для менскіх блогераў. Як прыклад: свежы ролік-мільённік. Здзівіцца зместу скрыначкі сапраўды ёсць прычыны: з некаторымі інгрэдыентамі пераважная большасць беларусаў знаёмая выключна ў якасці смаку сухарыкаў. Камчацкі краб, грабеньчыкі, вугор, ікра і вобмешка з ядомага золата. Непадобна на лёгкі пад’едак аднаразовымі палачкамі. У каментах людзі шчыра спадзяюцца, што пасля паглынання сушы ў аксамітнай скрынцы «можна будзе захоўваць ніткі».
«Анлайнер» пагутарыў з уласнікамі Іллём і Аляксандрам і задаў ім пару пытанняў пра іх прадукт.
– Сушы-сэт коштам $100 сапраўды карыстаецца попытам у беларусаў?
– На гэты момант сэт «Люкс» – адзін з самых папулярных пазіцый у меню. Так што так, можна так сказаць.
– Склад вашага сэта новы або за пару гадоў змянілася толькі афармленне – тая самая скрынка?
– Меню зусім новае. У нас цяпер новы шэф, ён цалкам перарабіў усе пазіцыі. Усё ў меню – ягоная аўтарская распрацоўка, да ўсяго ён прыклаў руку. Ну, акрамя скрынкі, зразумела.
– Вас часам абвінавачваюць у тым, што ў вашых ролах шмат прэміяльных кампанентаў, якія не вельмі добра спалучаюцца адзін з адным.
– Так, згодзен, такая праблема была. Адчыняліся мы хутка, за два тыдні, меню было складзенае на хуткую руку. І спачатку яно зайшло, а потым попыт пачаў падаць. Цяпер жа ўсё нашмат смачнейшае, мяркуючы з водгукаў. Мы перапрацавалі ўсё, нават варку рысу. Дзякуй новаму шэфу. Дарэчы, мы знайшлі яго сярод нашых жа звычайных кухараў. І ён аказаўся моцна лепшы за папярэдняга кіраўніка кухні. Нават дзіўна, што раней мы з Максімам такога самародка не разглядзелі.