Галоўчанка: Трамп абрынуў беларускі рубель
37- 2.12.2024, 10:30
- 14,552
Версія прэм'ера.
Прэм'ер Раман Галоўчанка вінаваціць абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў тым, што даляр б'е рэкорды ў беларускіх абменніках.
«Тое, што зараз адбываецца, гэта часовая з'ява, звязаная з многімі ўнутранымі і замежнымі чыннікамі. На фоне прыходу або абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, дзе абраны прэзідэнт зноў агучыў дэвіз зрабіць Амерыку вялікай. Такія пасылы, вядома, уплываюць на Міжнародны фінансавы рынак, усе чакаюць, што даляр будзе мацнейшы. Адпаведна, ф'ючарсы валютныя ўжо ўлічваюць гэтую папраўку. Яны цалкам могуць потым адыграць назад», - расказафў Галоўчанка.