У Беларусі ўзнялі стаўкі падатку на здачу кватэр і гаражоў
4- 20.12.2024, 12:17
- 7,834
Памер залежыць ад рэгіёна.
З 1 лютага 2025 года павінны павялічыцца стаўкі падаходнага падатку за здачу фізічнымі асобамі кватэр і гаражоў. Адпаведны Закон ад 13 снежня 2024 г. № 47-З, які ўнёс змены ў Падатковы кодэкс, апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 20 снежня, піша «Тэлеграф».
Памер падатку залежыць ад рэгіёна. Так, паводле дакумента, у 2025 годзе стаўка падаходнага падатку за здачу кватэры павялічыцца:
у Менску - на 3 рублі - з 47 да 50 рублёў за кожны жылы пакой;
у абласных цэнтрах - на 2 рублі - з 44 да 46 рублёў;
у буйных раённых цэнтрах (Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск і Ліда) - на 2 рублі - з 29 да 31 рубля;
у іншых гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - на 1 рубель - з 21 да 22 рублёў;
у астатніх населеных пунктах - на 1 рубель - з 15 да 16 рублёў.
У сваю чаргу новыя стаўкі падаходнага падатку за рэшту гаражоў вагаюцца ад 6 да 21 рублёў на месяц за гараж.