Расеец, які прыехаў з вайны, зарэзаў 14-гадовую дачку, параніў жонку і сына, а потым скончыў жыццё самагубствам
43- 20.12.2024, 12:22
- 25,656
"Чакаў сустрэчы, сумаваў".
У расейскім Растове ваенны, які прыехаў у адпачынак з вайны ва Украіне, зарэзаў сваю 14-гадовую дачку, нанёс нажавыя раненні жонцы і 10-гадоваму сыну, а потым пакончыў з сабой. Пра гэта паведамляе 161.ru.
Паведамляецца, што мужчына прыехаў у Растоў на пабыўку з зоны баявых дзеянняў на тыдзень. Туды ж прыехала ягоная сям'я.
— Ён прыехаў пасля СВА ў тыднёвы адпачынак. Дарога ў Якуцію заняла б больш часу, і ён бы не паспеў пабачыць сям'ю. З папярэдніх паказаннях жонкі, якая таксама пацярпела і цяпер у лякарні, муж чакаў гэтай сустрэчы, таму што вельмі сумаваў па блізкіх, - распавяла крыніца ў сілавых структурах.
Сустрэўшыся, вырашылі адсвяткаваць, накрылі на арэндаванай кватэры стол. Трагедыя здарылася а трэцяй ночы. З папярэдніх сведчанняў жонкі загінулага, мужу пасля ранення нельга было ўжываць алкаголь. Перабраўшы спіртнога, бацька сямейства напаў на сваю 14-гадовую дачку падчас сваркі і нанёс ёй каля шасці нажавых раненняў. Дзяўчынка памерла адразу.
- Папярэдне выяўлена, што ён наносіў раненні іншым гэтак жа бязладна, магчыма, у стане афекту. У 10-гадовага хлопчыка зафіксаваны нязначныя парэзы і колатыя раны на нагах. Крыху больш пацярпела жонка. Абое зараз у лякарні, - расказаў суразмоўца выдання.
Параненая жанчына паспела пастукаць да суседзяў і папрасіць дапамогі. Тыя выклікалі хуткую і паліцыю. Паліцыянты знайшлі цела вайскоўца пад балконам шматпавярховіка - ён скончыў жыццё самагубствам.