У Баранавічах зафіксавалі бум дзяўчынак
3- 20.12.2024, 12:59
- 2,706
З 24 зарэгістраваных на мінулым тыдні дзяцей толькі 7 хлопчыкаў.
У Баранавічах зафіксавалі бум дзяўчынак. На мінулым тыдні ў горадзе зарэгістравалі 24 малечы. Хлопчыкаў сярод іх толькі 7, піша "Наш край".
Часцей за ўсё рэгістравалі нараджэнне другіх дзяцей - 11 разоў, трэціх - 7. А ў адной баранавіцкай сям'і з'явілася чацвёртае дзіця.
У гэтым годзе ў горадзе дзяўчынак часцей за ўсё называлі Ангелінай, Барбарай і Вікторыяй, а хлопчыкаў - Цімафеем.
У 2024 годзе ў Баранавічах з'явілася 796 новых сем'яў. За гэтых перыяд скасавалі 164 шлюбы. Выданне піша, што гэта выпадкі, калі ў пары няма непаўналетніх дзяцей і спрэчак аб маёмасці. Таму разводаў можа быць і болей.
У гэтым годзе ў Беларусі зарэгістравалі самую нізкую нараджальнасць за апошнія 70 гадоў.