«За гэтыя грошы многія гатовыя змяніць прафесію»
23- 20.12.2024, 16:51
- 24,178
Мінлясгас не можа знайсці працаўнікоў на заробак 6 тысяч рублёў.
У Мінлясгасе Беларусі паведамілі, што там адбылася атэстацыя кіраўнікоў лясгасаў. У час сустрэчы з імі намеснік міністра здзівіўся, што ў Пухавіцкім лясгасе Менскай вобласці не могуць знайсці работнікаў на заробак 6 тысяч рублёў.
Гаворка ідзе аб заробках аператараў лесанарыхтоўчай тэхнікі.
«За гэтыя грошы многія гатовы змяніць прафесію. Дзе размяшчаеце вакансіі?», - здзівіўся першы намеснік міністра.
Аднак у адказ пачуў, што ахвочыя на такі заробак ёсць, а жылля ім няма. Таму пераехаць у гэты раён з іншых кандыдаты не могуць.