У Менску ўсталявалі «пілотныя» праектары на дарогах
6- 20.12.2024, 18:51
- 7,508
Эксперымент наважылі праводзіць цягам паўгода.
У ДАІ Менска паведамілі, што ўсталявалі ў рамках тэставання «пілотнай зоны» праектары, якія дублююць дарожную разметку ў начны час дня. Такое абсталяванне з'явілася на нерэгуляваным пешаходным пераходзе паблізу дома №41 на вуліцы Коласа, піша «Телеграф».
Праектары будуць паказваць на дарозе выяву дарожнай разметкі пад назвай «Абазначэнне нерэгуляванага пешаходнага пераходу ў месцах павышанай небяспекі».
У ДАІ мяркуюць, што такое новаўвядзенне «дазваляе палепшыць бачнасць дарожнай разметкі «пешаходны пераход» пры яе зношанасці», што, у сваю чаргу, дапаможа кіроўцам зарыентавацца на дарозе.
Эксперымент наважылі праводзіць цягам паўгода, пасля чаго будзе прынятая пастанова аб выкарыстанні такіх пастаноў на вулічна-дарожнай сетцы Менска.