23 снежня 2024, панядзелак, 22:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прадаюць будаўнічы рынак «Уручча»

6
У Менску прадаюць будаўнічы рынак «Уручча»

Кошт уражвае.

У Менску выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча». Гэта адна з самых буйных профільных гандлёвых пляцовак у сталіцы, дзе можна набыць тавары для будаўніцтва і рамонту. Аб'ява аб продажы апублікаваная на сайце кампаніі «Сільван-Інвест».

Яго ўжо прадавалі раней, і ў 2022-м рынак набыла кампанія «Ларгапорт Інвест» прыкладна за 2,65 мільёна рублёў (паводле таго курсу менш за мільён даляраў). Ранейшы ўладальнік – кампанія «Ростэм» бізнэсмэна Юрыя Авяр'янава збанкрутавала, таму аб'ект выстаўлялі на продаж.

Цяпер рынак зноў спрабуюць прадаць. Праўда, цяпер кошт узляцеў да 7 мільёнаў даляраў (блізу 22,9 млн рублёў).

Знаходзіцца рынак на вуліцы Уруцкай, 19, займае надзел плошчай 7, 7124 гектара. У аб'яве таксама адзначаецца, што на тэрыторыі рынку размешчаныя павільёны для продажу будаўнічых, электратэхнічных, сантэхнічных матэрыялаў і абсталявання, склады, установы грамадскага харчавання, паркоўка, офісныя будынкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках