У Сочы прагрымела серыя выбухаў
5- 21.12.2024, 8:39
- 19,058
Паведамляецца пра напад БПЛА.
У Сочы (Краснадарскі край РФ) сёння раніцай прагрымела серыя выбухаў. Расейцы скардзіліся на атаку БПЛА.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.
Сярод іншага, падпісчыкі каналу SHOT сцвярджалі, што пачынаючы з 5:50 паводле мясцовага часу, яны чулі ад 7 да 10 выбухаў у Лазараўскім. Паводле іх словаў, ад здарэння «задрыжалі вокны ў рамках і спрацавала сігналізацыя ў машынаў».
Акрамя таго, пра гучныя гукі пісалі жыхары Туапсэ.
Як паказваў SHOT, паводле папярэдніх звестак, у Чорным моры нібыта спрацавала сістэма СПА па беспілотніках.
Даволі нядаўна канал ASTRA працытаваў зводку Мінабароны РФ. Там сцвярджаюць, што нібыта сродкамі СПА былі збітыя 19 дронаў.
«9 збітыя над тэрыторыяй Белгарадскай вобласці, 5 – над тэрыторыяй Варонежскай вобласці, 3 – над акваторыяй Чорнага мора і па адным – над тэрыторыямі Курскай вобласці і Краснадарскага краю», – гаворыцца ў паведамленні.