23 снежня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для беларусаў увялі новыя забароны ў банкаматах

12
Для беларусаў увялі новыя забароны ў банкаматах

Каму не дадуць зняць больш за 995 рублёў?

Беларусбанк паведаміў, што з 20 снежня ўнёс змены ў правілы абслугоўвання банкаўскіх картаў, выпушчаных за межамі Беларусі. Таксама банк увёў новыя абмежаванні і для беларусаў, якія хочуць пакласці грошы на рахунак праз інфакіёск, паведамляе «Телеграф».

Цяпер банкаматы Беларусбанка не будуць выдаваць больш за 995 рублёў цягам аднаго месяца, калі карта была выпушчаная за межамі Беларусі. Каб зняць больш грошай, давядзецца браць пашпарт і ісці ў найбліжэйшае аддзяленне Беларусбанка. Зрэшты, куды прасцей – скарыстацца банкаматам іншага банка.

Уносіць грошы толькі з пашпартам?

Таксама Беларусбанк забараніў беларусам уносіць грошы на банкаўскія карты ў банкаматах і інфакіёсках, калі гэта робіцца не з дапамогай іменнай банкаўскай карты.

«Унясенне гатоўкі праз банкаматы, інфакіёскі для папаўнення рахункаў фізічных асобаў, у тым ліку праз АРІП, магчымае толькі з выкарыстаннем карткі, якая прадугледжвае ідэнтыфікацыю яе трымальніка. Здзейсніць указаную аперацыю можна ў касах банка пры выкарыстанні карткі, а таксама пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу», – растлумачылі ў Беларусбанку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках