Масаваная атака дронаў: У Расеі закрылі шэраг аэрапортаў
- 21.12.2024, 10:35
- 4,716
У некалькіх рэгіёнах увялі план «Дыван».
У Расеі абмежавалі працу некалькіх аэрапортаў раніцай 21 снежня. Расейцы заявілі пра пагрозу дронаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на расСМІ.
Так, раніцай Расавіяцыя заявіла, што ўвяла часовыя абмежаванні на працу аэрапорта «Казань» у Татарстане.
Таксама ўлады расейскай Удмуртыі паведамілі, што закрылі аэрапорт у горадзе Іжэўск. Там увялі план «Дыван». Яго абвяшчаюць у выпадку, калі ёсць пагроза паразы самалётаў або было зафіксаванае перасячэнне мяжы РФ.
Адзначым, што раніцай у сеціве з'явіліся відэа трапляння дрона ў элітны жылы комплекс у Казані. Беспілотнік рэзнуўся ў шматпавярховы дом.
Пры гэтым у сеціве пішуць, што прычынай «прылёту» была праца расейскай РЭБ.
Варта дадаць, што сёння гучна было не толькі ў Казані, але і ў Сочы. Расейцы паскардзіліся на гучныя выбухі ў Сочы ў ноч на 21 снежня.