Неўзаемныя візіты: Лукашэнка матаецца як шалёны
28- 21.12.2024, 13:06
- 23,370
У паездках дыктатара ёсць абуральныя дысбалансы.
Былы дыпламат Павел Мацукевіч у свежым выпуску «Пульса Леніна-19» пракаментаваў паездкі Лукашэнкі ў Аман і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты:
– Працоўных візітаў можа быць мноства – ніякіх абмежаванняў у колькасці няма, але добрым тонам, асабліва ў выпадку з больш статуснымі (афіцыйным і дзяржаўным), з'яўляецца абмен імі.
Падчас знаходжання Лукашэнкі ў Амане быў анансаваны прыезд у Беларусь у наступным годзе султана. І гэта якраз нармальная практыка, але ёсць нюанс.
Калі султан даедзе да Беларусі ў 2025-м ці пазней, то гэта будзе першы прыезд кіраўніка Амана ў нашу краіну. Пры тым, што Лукашэнка ўжо наведваў Аман у 2007-м і тады гэта быў афіцыйны візыт.
Магчыма, якраз таму, што да гэтага часу не было афіцыйнага візіту султана ў адказ, цяперашні прыезд Лукашэнкі атрымаў статус працоўнага, хоць знешнія атрыбуты прыёму ў Маскаце нагадвалі афіцыйны.
У Расею ці Кітай Лукашэнка і зусім матаецца ў разы часцей, чым прымае першых асобаў адтуль, але ў гэтых выпадках гэта цалкам заканамерна. На іншым полюсе свету прэзідэнт ЗША таксама адказвае далёка не на ўсе візіты ў Белы дом прыездамі ў адказ.
Складана спадзявацца на ўзаемнасць з грандамі, якія ўдзельнічаюць у глабальных працэсах. Як гаворыцца, цары не могуць думаць пра кожнага, яны думаюць пра важнае.
Аднак у беларускім выпадку ёсць абуральныя дысбалансы.
Цяперашні візіт Лукашэнкі ў ААЭ ужо дзявяты ў ліку, а прэзідэнт ААЭ не быў у Беларусі яшчэ ні разу.