Тэракт у Магдэбургу: Колькасць ахвяраў і пацярпелых перавысіла 200 чалавек
- 21.12.2024, 13:39
- 13,728
Названае імя кіроўцы, які атакаваў людзей на кірмашы.
Колькасць ахвяраў наезду аўтамабіля на натоўп на калядным кірмашы ў Магдэбургу павялічылася да чатырох, больш за 200 чалавек пацярпелі, паведамляе Bild са спасылкай на звесткі мясцовай паліцыі.
У цяжкім стане знаходзіцца 41 чалавек, яшчэ 86 – у лякарнях з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці. 78 чалавек атрымалі лёгкія раненні.
Увечары 20 снежня ў натоўп на кірмашы рэзнуўся чорны BMW, які, паводле звестак паліцыі, праехаў не менш за 400 м. Кіроўца аўтамабіля быў аператыўна затрыманы. Ім, паводле словаў прэм'ер-міністра зямлі Саксонія-Анхальт Райнера Хазелафа, аказаўся доктар з Саудаўскай Аравіі, які працуе ў Бернбургу (знаходзіцца прыкладна за 300 км ад Магдэбурга).
Berliner Zeitung таксама адзначае, што затрыманы быў вядомы ўладам Нямеччыны як антыісламіст.
Паводле інфармацыі газеты, мужчыну завуць Талеб аль-Абдулмахсен. Ён жыве ў Нямеччыне з 2006 года і мае сталы від на жыхарства. Мужчына прыехаў у краіну ў якасці запрошанага лекара падчас навучання на псіхатэрапеўта, а пазней падаў заяву на наданне прытулку, бо яму пагражала смерць за адступніцтва ад ісламу.