Беларус Саша Гойшык здзейсніў падарожжа вакол свету
2- 21.12.2024, 13:46
- 3,144
Блогер і журналіст вярнуўся ў пункт старту ў польскім Уроцлаве.
Падарожжа вакол свету беларускага журналіста і блогера Сашы Гойшыка, якое доўжылася больш за тры гады, падышло да канца. Пра гэта падарожнік напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, паведамляе «Еўрарадыё».
– Цяпер гэта афіцыйна: маё вялікае падарожжа вакол свету скончылася, – піша Саша. – 3 гады, 2 месяцы, 1 тыдзень у дарозе. Усяго 51 краіна. Гэтае вельмі дзіўнае пачуццё, нават не верыцца, што са мной такое здарылася. Я зрабіў гэта!
Цяпер я зноў – у пункце старту ў выдатным Уроцлаве.