24 снежня 2024, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі звольніў сталага прадстаўніка пры ААН Кісліцу і амбасадараў Украіны ў шэрагу краінаў

18
Зяленскі звольніў сталага прадстаўніка пры ААН Кісліцу і амбасадараў Украіны ў шэрагу краінаў
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Праведзеныя маштабныя перастаноўкі ў дыпкорпусе.

21 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звольніў украінскіх дыпламатаў у шэрагу дзяржаваў і прадстаўнікоў Украіны ў міжнародных арганізацыях.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў указы аб прызначэнні новых амбасадараў.

Пра звальненне гаворыцца ва ўказах на сайце прэзідэнта Украіны.

Сярод іншага, Зяленскі звольніў сталага прадстаўніка Украіны пры ААН Сяргея Кісліцу.

Усяго на сайце прэзідэнта Украіны з'явіліся дзевяць дакументаў, якія датычацца звальненняў у дыпламатычных установах.

Так, са сваіх пасадаў звольнілі:

амбасадара ў Руандзе Андрэя Праведніка. Замест яго прызначылі Вячаслава Яцюка;

амбасадара ў Славеніі Андрэя Тарана, які да таго таксама быў міністрам абароны Украіны;

амбасадара ў Літве Пятра Бешту – ён пяройдзе працаваць амбасадарам у Славеніі; замест яго ў Літве будзе працаваць Вольга Нікітчанка.

амбасадара ў Японіі Сяргея Карсунскага;

амбасадара ў Інданезіі Васіля Гамяніна, якога наўзамен накіравалі амбасадарам у Конга;

амбасадара ў Кітаі Паўла Рабікіна;

сталую прадстаўніцу Украіны пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Яўгенію Філіпенку.

Таксама кіраўнік украінскай дзяржавы падпісаў указы з шэрагам іншых прызначэнняў:

амбасадаркай на Філіпінах будзе Юлія Фядзіў;

амбасадарам у Вугоршчыне – Фёдар Шандор;

старшынёй Нацыянальнай камісіі Украіны ў справах ЮНЕСКА – намесніца міністра замежных справаў Мар'яна Беца.

сталым прадстаўніком Украіны пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе будзе Яўген Цымбалюк.

Таксама Зяленскі скасаваў загад 22 лютага 2024 года аб прызначэнні Эміне Джапаравай сталай прадстаўніцай Украіны пры міжнародных арганізацыях у Вене.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках