Расейцы хацелі фарсаваць Днепр у раёне Антонаўскага моста, але не даплылі
7- 21.12.2024, 18:39
- 8,922
УСУ спрацавалі на апярэджанне.
Расейскія жаўнеры спрабавалі фарсаваць Днепр у раёне Антонаўскага моста, што каля Херсона. Аднак у іх не атрымалася даплысці нават да сярэдзіны ракі.
Пра гэта заявіў спікер сіл абароны Поўдня Украіны Уладзіслаў Валошын, пра гэта паведамляе Telegram-канал "Мы Украіна".
З ягоных слоў, гэтая спроба расейцаў не стала чымсьці экстраардынарным, бо акупанты штодня спрабуюць захапіць выспы на Дняпры ці нават плацдарм на правым беразе.
"Учора апанент павялічыў колькасць артылерыйскіх абстрэлаў, пачаў весці менавіта агонь з РСЗА, з буйнакалібернай артылерыі па Херсоне і прыгарадзе. І падчас гэтага артабстрэлу спрабаваў малой групай пераправіцца ў раёне Антонаўскага маста", - распавёў Валошын.
Ён адзначыў, што Сілы абароны спрацавалі на апярэджанне, і менавіта таму некаторыя варожыя сродкі не паспелі разгарнуцца і заставаліся на месцах засяроджвання.
"Хоць абстрэл быў даволі масіраваны, і ёсць ахвяры і пацярпелыя, ёсць разбурэнні дамоў і інфраструктуры, вораг не змог даплысці нават да сярэдзіны Дняпра", - падкрэсліў Валошын.