23 снежня 2024, панядзелак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна пацверджаная прычына трагічнай смерці хакеіста Уладзіміра Цыплакова

2
Афіцыйна пацверджаная прычына трагічнай смерці хакеіста Уладзіміра Цыплакова
УЛАДЗІМІР ЦЫПЛАКОЎ
ФОТА: ЗЕРКАЛО

Ён тройчы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі.

Пяць гадоў таму, 14 снежня 2019 года, стала вядома аб смерці 50-гадовага трэнера Уладзіміра Цыплакова, у мінулым аднаго з найлепшых хакеістаў у беларускай гісторыі. Пра прычыну гібелі не паведамлялася, але “Наша Ніва” са спасылкай на свае крыніцы пісала, што гэта было самагубства. Цяпер гэтая версія была даведзеная – гэтае ж выданне паведаміла, што ў пасведчанні аб прычынах смерці Цыплакова ўказаная “асфіксія”.

Гэтую інфармацыю выданне знайшло ў базах з афіцыйнымі прычынамі смерці беларусаў - нагадаем, яе атрымалі «Кіберпартызаны».

Цыплакоў нарадзіўся ў горадзе Інце (Рэспубліка Комі). У 18 гадоў апынуўся ў Беларусі і пачаў гуляць за менскае «Дынама» ў чэмпіянаце СССР. У 1995 годзе нападніка пад агульным 59-м нумарам задрафтаваў «Лос-Анджэлес».

Уладзімір - адзін з пяці беларусаў, каму скарылася высокая планка ў НХЛ - 50 балаў за сезон. У рэгулярным чэмпіянаце-1997/98 ён набраў 52 (18+34) балы, выступаючы за «Лос-Анджэлес». Усяго ў наймацнейшай лізе свету Цыплакоў правёў 331 матч і набраў 170 (69+101) балаў. Таксама ён згуляў 18 матчаў у плэй-оф: чатыры ў складзе «Лос-Анджэлеса» і 14 за «Бафала». За «клінкоў» вызначыўся закінутай шайбай у 2001 годзе ў серыі з «Піцбургам». Цыплакоў - аўтар першага беларускага гола ў плэй-оф НХЛ.

Пасля заакіянскага адрэзка Уладзімір гуляў у чэмпіянаце Расеі за казанскі «Ак Барс» і маскоўскі ЦСКА.

У складзе нацыянальнай каманды Беларусі Цыплакоў выступаў на дзвюх Алімпіядах (у тым ліку ў 2002 годзе ў Солт-Лэйк-Сіці) і шасці чэмпіянатах свету. Быў і капітанам каманды. Мусіць, адзін з самых памятных момантаў з удзелам нападніка - пераможная шайба ў браму нацыянальнай каманды Расеі. У 2000 годзе ў Санкт-Пецярбургу беларусы абгулялі на ЧС гаспадароў лёду - 1:0.

Цыплакоў тройчы прызнаваўся найлепшым хакеістам краіны.

Пасля заканчэння кар'еры ў асноўным працаваў асістэнтам галоўнага трэнера: у штабе маладзёжнай і нацыянальнай каманды, менскім «Дынама», расейскім «Авангардзе», «Поўначсталі» і «Трактары». Апошнім клубам Уладзіміра быў салігорскі «Шахцёр», дзе ён працаваў галоўным трэнерам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках