23 снежня 2024, панядзелак, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па адзін з тавараў на калядным кірмашы ў Менску стаяць вялізныя чэргі

9
Па адзін з тавараў на калядным кірмашы ў Менску стаяць вялізныя чэргі

Што карыстаецца асаблівай папулярнасцю?

Святочныя продажы «Калядны кірмаш» праходзіць каля Палаца спорту ў Менску з 14 снежня. Як пішуць «Минск-Новости», сёлета тут вялікі выбар пачастункаў, як традыцыйных, так і экзатычных.

Аднак адзін прадукт карыстаецца асаблівай папулярнасцю. Каля дамкоў, дзе яго прадаюць, стаяць чэргі. Гэта трдзельнікі з дражджавога цеста. Адзначаецца, што гасцям прапануюць некалькі гатункаў: з цынамонам, какосам, фісташкамі, малінамі, макам. За гэты дэсерт просяць 9-10 рублёў.

Таксама запатрабаваны і чурас - гэта салодкая абсмажаная выпечка з заварнога цеста - з карамеллю, шакаладам або ягадным топінгам. Чурас можна купіць за 7 рублёў.

Ёсць у меню і дранікі. Іх прапануюць у класічным варыянце, а таксама з мясам, зелянінай. Сярэдні кошт - 9 рублёў.

Бліны з рознымі начыннямі прадаюць за 9-15 рублёў. Часцей за ўсё менчукі выбіраюць у якасці дапаўнення вяндліну з сырам, шакалад, бананы, грыбы, згушчонку, карамель і ікру.

Прадстаўленыя на кірмашы і фастфуды. Бульба фры каштуе 5 рублёў, кошты хот-догаў і нагетсаў стартуюць з 7 рублёў, чызбургеры прадаюць за 14,5, гамбугеры - за 13,5, шаурму - за 10.

Паводле інфармацыі выдання, сёлета, у адрозненне ад папярэдніх, вельмі вялікі выбар супоў. Мясная салянка каштавацьме 5 рублёў, суп з гародніны — прыкладна столькі ж. Можна набыць таксама юшку і боршч, яны каштуюць па 7 рублёў.

З мясных страў папулярныя тыя, якія прыгатаваныя на свежым паветры. Каўбаскі на грылі абыдуцца 8 рублёў, крывянка — 6, кошты шашлыка з курынага сцягна ці філе пачынаюцца з 6,5 рублёў, са свініны — 8. Карыстаецца попытам гарачая кукуруза. Яе прадаюць за 7-8 рублёў.

У дзяцей карыстаюцца попытам бельгійскія вафлі з бананамі ці іншай садавіной, джэмам, згушчонкай і шакаладам, тым часам іх бацькі часцей аддаюць перавагу гэтай выпечцы з чэдэрам або сметанковым сырам. За гэтую страву давядзецца аддаць ад 9 да 17 рублёў.

Вялікі асартымент і гарачых напояў. Ёсць кава, розныя гатункі гарбаты (напрыклад з абляпіхай і імбірам, журавінамі, лімонам, вішнямі і іншыя). Агулам каштуюць яны ў межах 3-7 рублёў, кошт залежыць ад аб'ёму і дабавак. Какава і збіцень прадаюць за 5-6 і 10 рублёў адпаведна. Можна набыць на кірмашы і глінтвейн, ёсць на гранатавым, мандарынавым, вішнёвым і іншых соках, каштуе 8-10 рублёў.

«Калядны кірмаш» будзе працаваць да 14 студзеня 2025-га.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках