Як мінімум шэсць расейскіх «Шахедаў» зайшлі ў Беларусь
7- 22.12.2024, 14:23
- 4,172
Адзін з іх праляцеў 170 км па поўдні краіны.
За апошнія 24 гадзіны зафіксаваныя мінімум шэсць заходаў расейскіх дронаў-камікадзэ кшталту «Шахед» у Беларусь з Украіны, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Беларускі Гаюн».
Першы заход быў зафіксаваны а 14:23, калі робат заляцеў на Камарын і далей выйшаў на Прыпяць. Далейшыя заходы былі зафіксаваныя а 15:05, 20:58, 01:03 (два дроны) і 07:31.
«Шахед», які заляцеў а 15:05 праз Асарэвічы, праляцеў па поўдні Беларусі больш за 170 км і выйшаў назад ва Украіну ля Мілашэвічаў (Лельчыцкі раён). Яшчэ адзін робат, які зайшоў а 20:58 праз Камарын, таксама пайшоў на захад па мяжы, курсам на Ельск, дзе знік з моманту апошняй фіксацыі а 21:30.
Дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не ўзнімалася.