З 2020 года гарачае віно ў Беларусі падаражэла ўдвая
3- 22.12.2024, 16:50
- 2,504
Глінтвейнавая інфляцыя.
Сёлета кошт глінтвейну ў Беларусі прыкметна вырас, але на фоне коштаў у суседніх краінах беларусы могуць адчуваць сябе больш свабодна. Выданне ibMedia даведалася пра кошты гарачага віна на мінскіх калядных кірмашах, параўнала іх з коштам у еўрапейскіх сталіцах і расказала пра «глінтвейнавую інфляцыю».
Як паведамляе выданне, кошт глінтвейна на кірмашах Менска мае коштавы дыяпазон ад 5 да 10 рублёў, пры гэтым часцей за ўсё порцыя каштуе амаль сем рублёў.
У еўрапейскіх сталіцах напой яшчэ даражэйшы. У Рызе на кірмашы порцыя глінтвейну цяпер каштуе блізу 18 рублёў, у Варшаве - блізу 21 рубля, у Вільні - блдізу 22 рублёў. Самай высокай цаной можа пахваліцца Талін: там за сагравальны напой давядзецца заплаціць у сярэднім блізу сямі еўраў, або прыкладна 25 беларускіх рублёў.
Выданне таксама распавяла пра «глінтвейнавую інфляцыю». Рост коштаў на зімовы напой сёлета зафіксаваны ва ўсіх краінах, у тым ліку Беларусі, дзе ён падаражэў у сярэднім ад 50 капеек да аднаго рубля за порцыю ў параўнанні з мінулым годам: з 2020 года кошты на гэты сагравальны напой у нашай краіне павялічыліся ў сярэднім удвая.