Ісландыя плануе вынесці на рэферэндум пытанне аб сяброўстве ў ЕЗ
4- 22.12.2024, 20:19
- 2,460
Падтрымка сяброўства ў ЕЗ сярод насельніцтва Ісландыі расце.
Новы ўрад Ісландыі заявіў аб намеры вынесці пытанне аб сяброўстве ў Еўразвязе на рэферэндум да 2027 года. Пра гэта паведамляе Euronews у нядзелю, 22 снежня.
"Мы дамовіліся, што ў парламенце будзе ўзгодненая прапанова аб правядзенні рэферэндуму аб прадаўжэнні перамоў аб уступленні Ісландыі ў Еўрапейскі Звяз і што гэты рэферэндум павінен адбыцца не пазней за 2027 год", — адзначыла новы міністр замежных спраў Ісландыі Торгердзюр Катрын Гунарсдацір.
У новай адміністрацыі прэм'ер-міністра Крыструн Фрастадацір заявілі, што сфармуюць групу экспэртаў для вывучэння пераваг і хібаў пры захавання ісландскай кроны над пераходам на еўра.
Падтрымка сяброўства ў ЕЗ сярод насельніцтва Ісландыі расце. Пра гэта сведчыць апытанне, праведзенае ў чэрвені кампаніяй у маркетынгавых даследаваннях Maskína. Згодна з ім, больш за 54% рэспандэнтаў выступаюць за ўступленне ў блок. Большасць з іх мяркуе, што іх хатнія гаспадаркі будуць фінансава лепш забяспечаныя ў складзе ЕЗ.
Акрамя гэтага, паводле апытання, 74,2% рэспандэнтаў уважаюць за важнае, каб пытанне аб уступленні ў Еўразвяз вырашалася на рэферэндуме.
Агенцтва Reuters са спасылкай на мясцовыя медыя пісала, што прэзідэнт Ісландыі Гала Тамасдацір 21 снежня прадставіла новы ўрад на чале з сацыял-дэмакраткай Крыструн Фрастадацір. Як адзначаецца ў матэрыяле, левацэнтрысцкі Сацыял-дэмакратычны альянс Фрастадаціра стаў найбуйнейшай партыяй на пазачарговых выбарах 30 лістапада і пагадзіўся сфармаваць кааліцыйны ўрад з цэнтрысцкай Народнай партыяй і левай праеўрапейскай Партыяй рэформ.