На поўдні Бразіліі прыватны самалёт упаў на жылыя кварталы
1- 22.12.2024, 20:55
- 2,848
На борце былі дзевяць чалавек, ацалелых няма.
У горадзе Грамаду на поўдні Бразіліі, у штаце Рыу-Грандзі-ду-Сул, прыватны самалёт упаў у зоне жылой забудовы, паведамляе Globo. На борце былі дзевяць чалавек, ацалелых няма.
Сярод пасажыраў быў Луіс Клаўдыё Салгейру Галеацы, бізнэсовец з Сан-Паўлу.
Самалёт упаў на мэблевую краму. Са звестак мясцовых уладаў, 14 чалавек, якія знаходзіліся на месцы здарэння, атрымалі раненні і былі шпіталізаваны. На месцы працуюць пажарныя, захоўваецца рызыка выбуху паліва.