У Менску Rolls-Royce за 500 тысяч даляраў сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ
14- 23.12.2024, 13:16
- 12,600
Адну з самых «дарагіх» сталічных аварый паказалі на відэа.
Днямі каля ГЦ «Замак» адзін з кіроўцаў зняў на відэа наступствы незвычайнага ДТЗ. Яго ўдзельнікамі сталі аўтобус і Rolls-Royce Cullinan, піша «Онлайнер».
Мяркуючы з размяшчэння транспартных сродкаў, справа было такая: легкавік паварочваў направа да «Замка», а аўтобус, які ехаў па прамой, зачапіў яго. «Сутыкнуліся Rolls-Royce за 500 000 даляраў і МАЗ», - пракаментаваў сітуацыю, як мяркуецца, аўтар відэа. Ён таксама дадаў: «За стырном аўтамабіля была маладая дзяўчына, гадоў 18-20. Яна пры павароце не паспела праскочыць».
Выглядае ўсё як дробнае здарэнне, але гэта адна з самых «дарагіх» сталічных аварый. З падобных на розум адразу прыходзіць ДТЗ з удзелам двух Mercedes на Дзянісаўскай, а таксама сутыкненне Rolls-Royce Wrath са слупам. Там, праўда, наступствы былі куды больш сур'ёзныя. У выпадку каля «Замка», на шчасце, усё здаецца даволі бяскрыўдным.