23 снежня 2024, панядзелак, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чорным моры ля берагоў РФ гінуць дэльфіны

4
У Чорным моры ля берагоў РФ гінуць дэльфіны
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Усяму віной - разліў мазуту пасля надзвычайнага здарэння з расейскімі танкерамі.

На прыбярэжнай тэрыторыі Краснадарскага краю, пасля разліву мазуту ў выніку аварыі двух расейскіх танкераў, знайшлі сама меней дзесяць мёртвых дэльфінаў, паведамляе навукова-экалагічны цэнтр выратавання дэльфінаў «Дельфа».

Адзначаецца, што прычынай гібелі дэльфінаў магла стаць вострая інтаксікацыя парамі мазуту, атручэнне рыбай або вадой.

Пра першага мёртвага дэльфіна, знойдзенага пасля разліву мазуту, валанцёры паведамілі 18 снежня.

У Новарасійску 22 снежня выявілі адразу восем мёртвых дэльфінаў - шасцярых на беразе і двух у вадзе.

Эколагі заявілі, што гэта ўжо кваліфікуецца як масавы выкід.

«На прыбярэжнай тэрыторыі Краснадарскага краю такія выпадкі дастаткова рэдкія. Гэта надзвычай трывожная сітуацыя», - паведамілі ў Цэнтры выратавання дэльфінаў.

У цэнтры «Дэльфа» дадалі, што з 15 снежня 2024 года да 22 снежня зафіксавалі 10 загінулых дэльфінаў.

На тэрыторыі чатырох паселішчаў Цемруцкага раёна і на пляжы ў станіцы Благавешчанскай уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках