Заходнія дыпламаты падтрымалі вернікаў, якіх пераследуюць у Беларусі
2- 23.12.2024, 15:42
- 2,816
Напярэдадні свята Божага Нараджэння.
Шэраг заходніх дыпламатаў выказаў салідарнасць з прадстаўнікамі духавенства і вернікамі Беларусі, якія зазнаюць пераслед з прычыны іх поглядаў.
Супольная заява з'явілася на старонцы ў «Фэйсбуку» амбасады Нямеччыны ў Менску.
«Кожны заслугоўвае права выказваць сваё меркаванне без страху. Мы патрабуем свабоды і справядлівасці для ўсіх», - гаворыцца ў ёй.
Дакумент падпісалі таксама пасольствы ЗША, Вялікабрытаніі і шэрага краін Еўразвязу - Нідэрландаў, Аўстрыі, Балгарыі, Нямеччыны, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Чэхіі і Швэцыі.